Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

"Проект"

Дата: 12 февраля 2021 в 15:31, Обновлено 13 мая 2021 в 14:07
Автор: Бортик Н. Л.

ВНИМАНИЕ ВСЕМ!!!

15 февраля 2021 года в Горецком районе стартовал

областной проект “# Мая_Зямля_Прыдняпроўе”

Приглашаем детей, родителей, педагогов

и всех желающих принять участие!

Областной проект «#Мая_Зямля_Прыдняпроўе»

Областной проект «#Мая_Зямля_Прыдняпроўе»

Организационно-методические условия реализации областного проекта (Файл для скачивания, docx, 27,6 КБ)

Положение о проведении «Вандроўка ў мінулае» (Файл для скачивания, docx, 26,2 КБ)

Изображение

ЭКСКУРСИОННЫЙ МАРШРУТ ПО МАЛОЙ РОДИНЕ.docx 4.2 МБ

Исследовательский проект 9 мая.docx 4.4 МБ

Исследовательский проект Блики памяти о героях малой родины.docx 4.6 МБ

Памятник М.С. Мандрикову.docx 11.9 МБ

Экскурсія ў этнаграфічны музей.docx 3.7 МБ

ПРОЕКТ Свято Никольская церковь.docx 11.6 МБ

Экскурсія ў этнаграфічны куток Горскага Цэнтра фальклору.docx7.2 МБ

Интерактивная карта "Мая зямля Прыдняпроўе" https://www.google.com/maps/d/edit?mid=1vRglX3pyhHegE..

Экскурсія ў этнаграфічны музей ДУА “ Горская сярэдняя школа” Выхаванцы ДУА “Горскі яслі-сад” ад 4 да 5 гадоў, ад 5 да 6 гадоў.

Тэма: “ Адзенне нашых продкаў”

Праграмныя задачы: фарміраваць уяўленні аб паняццях “музей”, “спадчына”,”рамяство”, “адзенне продкаў”; выхоўваць цікавасць да дэкаратыўна-мастацкай народнай творчасці і рамёстваў беларускага народа, беражлівыя адносіны да рэчаў нашай спадчыны.

         Дэкор нацыянальнага касцюма сугучны з пяшчотнай мелодыяй народнай песні. Маляўніча аздобнены, ён хораша ўпісваўся ў беларускі пейзаж, адпавядаў інтэр’еру сялянскай хаты.

 Найважнейшай часткай адзення былі сарочкі. Сарочкі, якія насіліся ў любым узросце шыліся ў ручную.Каля каўняра тканіна прызбіралася і абляпляла шыю. Завязваліся сарочкі чырвонай стужкай, альбо зашпільваліся на гузік. А якая прыгожая вышаўка была на сарочках. По плячавых устаўках палікі, паверху рукава падпалішнікі, па нізу рукава каўнярушнікі. Асаблівым шыкам лічыліся брынды, або моршчанне.

А спадніцы. Колькі трэба было напрасці нітак у доўгія зімовыя вечары, а потым наткаць палатна. Па верху спадніцы рабілася моршчанне і складкі. Чым мяльчэй і чым больш іх было, тым спадніца лічылася прыгажэй. Спадніцы ніколі не прасаваліся, яны захоўваліся вось у такім выглядзе. Складкі добра трымаліся. Спадніцы па тэхніцы выканання дзеляцца на андаракі, камлёты і саяны. 

 Да спадніцы абавязкова прымацоўваўся гарсэт, або кабат. Аднатонны кабат упрыгожваўся галёнамі. Звычайна ў яго была дваякая функцыя: ён засцерагаў жаночыя плечы ад холаду і рабіў постаць больш зграбнай і жаноцкай. А зараз мы паспрабуем прасаваць спадніцы… а потым спадніцы складваліся, і вось так яны захоўваліся. Прасці і ткаць дзяўчына вучылася з маленства. Кожная дзяўчына рыхтавала сабе пасад: ткала палотны на сарочкі і ручнікі, абрусу, посцілкі. Гэтым яна сведчыла свае здольнасці, рупнасці, спрыт адзяваць сям’ю.  

 Вялікай увагі заслугоўваюць галаўныя ўборы. Замужняй кабеце не дазвалялася паказвацца на людзях з непакрытай галавой, адсюль і вяліся колькасць і разнастайнасць галаўных убораў. Нашы бабулі насілі хусткі трох відаў: намітка, парыська, прохараўка, а таксама чапец, які шыўся з астаткаў хусткі. Манера павязваць хусткі несла пэўную інфармацыю аб статусе жанчыны. Складні над ілбом сведчалі колькі разоў жанчына была замужам. Колькі разоў перакручваўся рог хусткі з правага боку азначала колькасць сыноў. Сыны – працаўнікі ў хаце. З левага боку – дачок. Дочкі бліжэй да матчынага сэрца. А зараз мы пакажам вам як павязваліся хусткі.

О! Як прыгожа апраналіся нашы бабулі. Мне заўсёды хочацца апрануцца ў старажытнае адзенне, пакрасавацца перад люстэркам, адчуць сябе дзяўчынкай мінулага. Жаночы касцюм нашай мясцовасці не пакіне абыякавым нікога, хто ўбачыў яго хоць адзін раз. Жаноча касцюм нашай мясцовасці захоўваецца ў інстытуце этнаграфіі Нацыянальнай акадэміі навук і зацверджаны як Горы-Горацкі строй у адзенні.

        У той час, калі жанчына клапацілася аб адзенні для сям’і, мужчына рыхтаваў прылады працы. Самай галоўнай у вёсцы была праца каваля і слесара. Каваль набіў прылады працы з жалеза: наканечнікі, сашнікі, нажы і іншыя рэчы. Сашнік – металічны наканечнік, які мацаваўся на нарогі сахі. Саха – драўляная прылада працы для абпрацоўкі зямлі. У адрозненні ад плуга, яна не падразала пласт зямлі, а назгортвала зямлю ў два бакі, слізгаючы паміж каранямі хмызняку. Не забывайце, што яўче не так даўно палова зямель Беларусі была заросшая лесам і хмызняком.

 Больш складанай была праца слесара. Ён рабіў рэчы з жалеза, толькі драбнейшыя і цяжэйшыя ў выкананні. У экспазіцыі вы бачыце замкі рознай ступені складанасці: вялікі – на амбар, або іншыя каспадарчыя будынкі. Сярэдніх памераў замок – на хату, а мадымі замкамі зачыняліся куфар, ці іншыя вырабы невялікіх памераў. 

 Важным для быту быў посуд. Рабілі яго з гліны. Пакуль пасудзіны былі сырымі, на іх наносілі арнамент. Кранаешся посуду некалькі раз за дзень, таму і хацелася, каб ён быў прыгожым. На рэштках глінянага посуду бачны фрагменты арнаменту.

Аб хлебе таксама трэба было падумаць. Рыхтавала яго жанчына, а вось жорны рабіў мужчына. Без мукі хлеба не зробіш. Жорны – прылада працы, якая дазваляла перацерці збожжа ў муку. Вы бачыце, што аснова жорнаў драўляная, а бакі, якія будуць зерне церці аббіваліся глінянымі чарапкамі. Паміж імі і цёрлася збожжа. Цяжкай была праца нашых продкаў, бо крамы, дзе можна ўсё набыць, не было. Прыходзілася ўсё рабіць самім.

                                                                                                                                            Выканала: выхавальнік Ісачанкава Т.У

Экскурсія ў этнаграфічны куток Горскага Цэнтра фальклору і народнай творчасці

Тэма: «Забытае рамяство нашых продкаў – ткацтва»

Мэта: выхаванне любові да роднага краю, павагі да гістарычнага мінулага.

Задачы: фарміраваць уяўленні пра дэкаратыўна-пракладное мастацтва Беларусі. Змест працы дарослых па стварэнні прадметаў рукатворнага свету, уменне самастойна вызначаць матэрыялы, з якіх выраблены прадметы; паглыбляць веды дзяцей аб беларускім  народным рамясте – ткацтва; развіваць эстэтычны густ, цікавасць да твораў народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; выхоўваць павагу да працы дарослых, патрыятычныя пачуцці.

Трэба ведаць -  сэрца просіць,

Як дзядам, бацькам жылося…

Як сахой даўней аралі,

Як смыком зямлю бярлялі,

Як з сявалкі збожжа-зерне

Рассявалі чорнай жменяй…

Трэба ведаць, што зазналі,

Як на пана працавалі…

Трэба ведаць і пра тое,

Апраналі што? Якое?..

(Пятрусь Броўка. «Наш музей»)

      Адным з багатых і старажытных промыслаў беларусаў з'яўляецца народнае ткацтва. На Беларусі ткацтва вядома з глыбокай старажытнасці, пра што сведчаць археалагічныя знаходкі, многія з якіх датуюцца другой паловай І тысячагоддзя да нашай эры. Дэталі гарызантальных ткацкіх станаў знойдзены пры раскопках у Гродне, Мінску, Полацку, Віцебску ў культурных слаях канца ХІ–ХІІІ стагоддзяў.

     На працягу стагоддзяў яно развівалася, удасканальвалася і перадавалася з пакалення ў пакаленне. У народным ткацтве знайшла сваё адлюстраванне векавая гісторыя беларускага народа, яго майстэрства, мастацкі густ.

     Ткацтва - адзін з самых пашыраных відаў беларускага народнага мастацтва. На Беларусі вельмі многа розных тэхнік ткання. Тэхніка ў ніты, тэхніка пераборная, выбарная, перабор на дошчачку.

     Яшчэ зусім нядаўна ўменне ткаць было абавязковым для кожнай сялянкі, і недарэмна асноўную частку пасагу дзяўчыны, што выходзіла замуж, павінны былі складаць тканыя вырабы: адзенне, пасцель, ручнікі, абрусы і інш. З ткацтвам звязана шмат старадаўніх народных звычаяў і абрадаў, вельмі часта яно згадваецца ў беларускіх народных песнях. Раілі хлопцу, як выбіраць сабе нявесту.

Не ўважай, Ясеньку, каб была росла,

Сам глядзі, у людзей пытай, ці ўмее ткаць кросны.

Не глядзі, Ясю, ці ў пацерках шыя,

Сам глядзі, у людзей пытай, ці кашулю ўшые.

      Амаль у кожнай хаце стаялі кросны - гэта ткацкі стан з навітай асновай для ткання ў хатніх умовах. Аснову яго састаўляла чатырохвугольная рама, умацаваная на чатырох слупочках, якія з боку пражнага навою месціліся крыху вышэй, а таму навой з гатовай тканінай быў ніжэй. Ніты мацаваліся на паднёбніку.

     Сёння, калі мы карыстаемся разнастайнымі тканінамі прамысловай вытворчасці, ткацтва перастала быць масавым заняткам. Але і зараз ёсць майстрыхі, якія займаюцца гэтым відам беларускага народнага мастацтва. Гэта наша зямлячка Святлана Іванаўна Зэлікава, яна працуе у Горскім сельскім Цэнтры фальклору і народнай творцасці.

Правяла выхавальнік рознаўзроставай групы от4 да 5, ад 5 да 6 гадоў Ісачанкава Т.У.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.